9 мая

Трансфер в аэропорт Гродно Минск. Экскурсии от 100 BYN, экскурсоводы польский, английский, немецкий, туры выходного дня, свадьбы 30руб/час, мототуризм, фотосессии для девушек на мотоцикле. VIP-туры

Города

Города

Опубликовано март 17, 2018

Л. Валіцкі дапамагаў паўстанцам ўзброіцца.Пасля падаўлення паўстання 1863 г., царскі ўрад прыняў рашэнне аб умацаванні пазіцыі «Рускай Царквы» ў Паўночна-Заходнім краі, тады ж і пачалося будаўніцтва цяпер існуючай праваслаўнай царквы Святога Духа на 450 месцаў. Новы парафіяльны храм быў пабудаваны па распараджэнні галоўнага начальніка краю графа М. Н.Мураўёва ў цэнтры вёскі ў 1867 г., а на сённяшні дзень з'яўляецца архітэктурным помнікам Сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. (Дадатак 4).

Опубликовано март 17, 2018

Міхаіл Міцкевіч – гэта сапраўднае імя і прозвішча будучага графа Валіцкага. Нарадзіўся ў 1746 годзе ў ваколіцах Мінска, у сям'і дробнага шляхціца з Навагрудскага павета, які набыў тут невялікі засценак. Яшчэ дзіцём Міхаіл страціў бацьку. Па тагачаснай традыцыі, асірацелых шляхецкіх дзяцей бралі сем'і багатых сваякоў. Міхаіла ўзяў дзядзька па маці, вялікакняжацкі краўчый – г. зн. разьбяр – прыдворны, у абавязкі якога ўваходзіла нарэзка страў, што падаюцца на стол караля, або магната, Бучынскага, які жыў пад Магілёвам [3].

Опубликовано март 17, 2018

Пасля Міхаіла Азёры перайшлі яго нашчадкам, якія паставілі тут бровар, новы мост, два млыны, водны лесапільны завод, брусчаты тракт, завод па вытворчасці свечак і вырабе скур. Пры Валiцкiх ў Азёрах дзейнічала невялікае тытунёвае прадпрыемства, а таксама бровар і вiнакурня, прадукцыя якой карысталася значным попытам [6].

Опубликовано март 17, 2018

Беларусь – краіна цікавай гісторыі і багатай культуры, краіна маляўнічых гарадоў і мястэчак. Сёння, як і шмат гадоў таму, у адным з выдатных куткоў Гродзеншчыны, красуецца аграгарадок Азёры. Назва яго паходзіць ад двух азёр. З аднаго боку тут возера Белае, а з другога – Рыбніца. У дакументах Азёры ўпершыню згадваюцца ў 1398 г. як «двор князя Вітаўта», аднак жыццё тут кіпела значна раней пазначанага часу. Каля вёскі былі знойдзены стаянкі каменных і бронзавых вякоў, выяўлены крамянёвыя пласціны, нажы, скрабкі, разцы, датаваныя VIII – V тысячагоддзем да н. э., а таксама бронзавыя наканечнікі стрэл, сякеры, ганчарная кераміка. У знак памяці аб тых даўніх часах, на месцах знаходак, устаноўлены каменныя помнікі. Немалаважным момантам з'яўляецца тое, што гэтыя помнікі пастаўленыя стараннямі неабыякавых жыхароў [6] (Дадатак 14).

Подписаться на рассылку

Please publish modules in offcanvas position.