9 мая

Трансфер в аэропорт Гродно Минск. Экскурсии от 100 BYN, экскурсоводы польский, английский, немецкий, туры выходного дня, свадьбы 30руб/час, мототуризм, фотосессии для девушек на мотоцикле. VIP-туры

ЗЯМЛЯ НАШЫХ ПРОДКАЎ

ЗЯМЛЯ НАШЫХ ПРОДКАЎ

Беларусь – краіна цікавай гісторыі і багатай культуры, краіна маляўнічых гарадоў і мястэчак. Сёння, як і шмат гадоў таму, у адным з выдатных куткоў Гродзеншчыны, красуецца аграгарадок Азёры. Назва яго паходзіць ад двух азёр. З аднаго боку тут возера Белае, а з другога – Рыбніца. У дакументах Азёры ўпершыню згадваюцца ў 1398 г. як «двор князя Вітаўта», аднак жыццё тут кіпела значна раней пазначанага часу. Каля вёскі былі знойдзены стаянкі каменных і бронзавых вякоў, выяўлены крамянёвыя пласціны, нажы, скрабкі, разцы, датаваныя VIII – V тысячагоддзем да н. э., а таксама бронзавыя наканечнікі стрэл, сякеры, ганчарная кераміка. У знак памяці аб тых даўніх часах, на месцах знаходак, устаноўлены каменныя помнікі. Немалаважным момантам з'яўляецца тое, што гэтыя помнікі пастаўленыя стараннямі неабыякавых жыхароў [6] (Дадатак 14).

З даўніх часоў Азёры былі ўлюбёным месцам каралёў. У ХV – ХVII ст. згадваюцца як каралеўскае мястэчка Гродзенскай каралеўскай эканоміі, прыбыткі ад якога ішлі на ўтрыманне каралеўскага двара. Любіў бываць тут і апошні кароль РП Станіслаў Панятоўскі, а раней, яшчэ ў 1518 годзе Жыгімонт І аддаў Азёры ў арэнду ці інакш «у заставу» гарадзенскаму старасту Юрыю Радзівілу. З 1555 г. Азёрскiм каралеўскім намеснікам быў прызначаны Себасцьян Дыбоўскі, падрабязныя звесткі аб якім адсутнічаюць [5].

У ХVI – першай палове ХVII ст. развіваліся гарады, прыватнаўладальніцкія, царкоўныя і каралеўскія мястэчкі Гродзеншчыны, сярод іх былі і Азёры. У адпаведнасці з прывілеямі ад 1568 года князя Жыгімонта Аўгуста, у Азёрах пачалі праводзіцца штотыднёвыя таргі.Сяляне мястэчка майстравалі на продаж сохі, бораны, колы, зараблялі на гэтым у сярэднім па 15 рублёў за год. Сяляне ж ад продажу сукна і воўны атрымлівалі за год па 5 рублёў. Азёрскі кірмашы адбываліся на старой гандлёвай плошчы, дзе ў 1679 годзе быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай Ружанцовай, верагодна, на месцы больш старога, згарэлага ў руска-польскую вайну (1654-1667гг.). Варта адзначыць, што каталіцкі прыход быў заснаваны ў Азёрах значна раней, больш канкрэтна ў 1676 годзе. Касцёл доўга красаваўся ў цэнтры мястэчка. У 1779 годзе культавае збудаванне абнаўлялася  на сродкі апошняга караля РП Станіслава Панятоўскага. Касцёл быў вядомы тым, што ў ім знаходзіліся ўнікальныя рэчы: разны алтар, арнаты (адзення ксянзоў) вышытыя слуцкiмi паясамі. Але час няўмольна бег наперад і ў тагачаснага касцёла сумны лёс: загінуў у полымі агню ў час Другой сусветнай вайны. На тым колішнiм месцы гандлёвай плошчы ў 1994 г. быў пастаўленыз сілікатнай цэглы ў псеўда неагатычным стылі цяпер дзеючы касцёл Хрыста Уладара [6], [11],(Дадатак 2).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) Азёры апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. Трэба заўважыць, што, хоць Азёры і былі на працягу доўгага часу каралеўскім мястэчкам, але ні пры адным з каралёў яны не набылі такога росквіту, як пры пане з простай шляхецкай сям'і Міхаiле Валiцкім, але пра гэта далей.

У 1798 годзе, пасля смерці былога караля Панятоўскага, Міхаiл Валіцкі набыў мястэчка Езiоры (г. зн. цяперашнія Азёры) ў 25 вярстах на ўсход ад Гародні, на беразе возера Белае, якое раней належала манарху.

Выснова: рэзюмуючы, адзначым, Азёры згадваюцца ў 1398 г. як валоданне князя Вітаўта. У XV-XVII стагоддзях Азёры — вялiкакняжацкае валоданне. З 1518 г. аддадзены ў арэнду Юрыю Радзівілу. У адпаведнасці з прывілеямі ад 1568 года князя Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах адбываліся штотыднёвыя кірмашы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Азёры апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя маёнтак набыў вядомы навуковец, авантурыст і філантроп Міхаiл Валіцкі, пры якiм Азёры дасягнулі найвышэйшага росквіту.

Подписаться на рассылку

Please publish modules in offcanvas position.