Л. Валіцкі дапамагаў паўстанцам ўзброіцца.Пасля падаўлення паўстання 1863 г., царскі ўрад прыняў рашэнне аб умацаванні пазіцыі «Рускай Царквы» ў Паўночна-Заходнім краі, тады ж і пачалося будаўніцтва цяпер існуючай праваслаўнай царквы Святога Духа на 450 месцаў. Новы парафіяльны храм быў пабудаваны па распараджэнні галоўнага начальніка краю графа М. Н.Мураўёва ў цэнтры вёскі ў 1867 г., а на сённяшні дзень з'яўляецца архітэктурным помнікам Сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. (Дадатак 4).
Нягледзячы на ўсю складанасць і трагічнасць гістарычных падзей, варта сказаць, што кіраванне Левашова для Азёр не прайшло бясследна. З 1901 г. мястэчка часта наведвалі французы. Яны пабудавалі новы лесапільны завод, з боку Канчаткi (мікрараён вёскі, які атрымаў сваю назву ад возера Кань – Белае). У мястэчка прыбывалі купцы гандляваць з Англіі, Германіі, Бельгіі. Дзякуючы графскай сям'і,у Азёрах была заснавана першая навучальная ўстанова. Называлася «Народнае вучылішча», якое ўяўляла двухгадовую пачатковую навучальную ўстанову для непрывілегіяваных слаёў насельніцтва і мела тры аддзяленні. Вучні трэцяга аддзялення дапамагалі настаўніку навучаць дзяцей першага аддзялення. Пазней школы такога тыпу атрымаюць назву ланкастэрскiя, г. зн. узаемнага навучання. Акрамя Народнага вучылішча ў Азёрах была яшчэ двухкласная царкоўна-прыходская школа, у ёй займаліся каля 30 чалавек. Знаходзілася пад наглядам прыходу святара. Навучанне вялі дачкі настаяцеля, галоўнай мэтай якіх было навучыць дзяцей чытаць і пісаць. Толькі ў 1933 г. была пабудавана новая сямігадовая школа, а з 1939 г. пачала працу савецкая школа (Дадатак 7) [6].
Варта заўважыць, што тэма адукацыі ў мястэчку Азёры, гэта прадмет асобнай гістарычнай працы, што па свайму зместу можа ўзбагаціць веды аб адукацыйным працэсе ў мястэчках Гродзеншчыны.
Нельга не згадаць і такі факт, што ў канцы XVIII ст. у Азёрах была пабудавана драўляная сінагога, а ў пачатку XIX ст. — яўрэйская малітоўная школа (нажаль, не захаваліся). Для статыстыкі: у 1878 г. Азёры налічвалі 1013 жыхароў, сярод – 508 яўрэяў [12], (Дадатак 6).
Выснова: праўленне графскай сям'і Левашова для Азёр не прайшло бясследна. Яркай старонкай знаходжання Уладзіміра Левашова ў Азёрах лічыцца росквіт адукацыі ў мястэчку. Адбываюцца змены ў канфесійнай палітыцы. 1867 г. – ажыццяўляецца будаўніцтва каменнай царквы імя Святога Духа, якая і сёння, перажыўшы дзве сусветныя вайны, ўпрыгожвае сабой Азёры. У 1878 годзе Азёры налічвалі 1013 жыхароў, сярод іх палова яўрэяў. У канцы XVIII стагоддзя ў Азёрах была пабудавана драўляная сінагога, а ў пачатку XIX стагоддзя — яўрэйская малітоўная школа. Дзве апошнія цяпер страчаны.