9 мая

Трансфер в аэропорт Гродно Минск. Экскурсии от 100 BYN, экскурсоводы польский, английский, немецкий, туры выходного дня, свадьбы 30руб/час, мототуризм, фотосессии для девушек на мотоцикле. VIP-туры

Вертелишковский сельский совет (исполком)

ПАЎСТАННЕ 1863 – 1864 гг.

Пасля Міхаіла Азёры перайшлі яго нашчадкам, якія паставілі тут бровар, новы мост, два млыны, водны лесапільны завод, брусчаты тракт, завод па вытворчасці свечак і вырабе скур. Пры Валiцкiх ў Азёрах дзейнічала невялікае тытунёвае прадпрыемства, а таксама бровар і вiнакурня, прадукцыя якой карысталася значным попытам [6].

На берагах возера Рыбніца насупраць адзін аднаго ў прыгожых, маляўнічых месцах знаходзіліся два фальваркі, якія належалі ўжо Леапольду Валіцкаму – Касее (магчыма сенажаць) на правым беразе і Задуб’е на левым. Спадчыннік Міхаіла – граф Леапольд Валіцкі жыў у Задуб’і. Паміж фальваркамі было лодочное паведамленне, але часцей даводзілася ездзіць да фальварка праз дамбу ў Азёрах. Мясцовасць была балоцістай і добрай дарогi да мястэчка (вуліцы Кірава) не было. Хутчэй за ўсё, графу надакучыў бруд, і ён вырашыў пабудаваць драўляны мост праз возера, якiзлучаў  фальваркі. Пабудаваным мастом графу доўга карыстацца не давялося – за аказанне дапамогі паўстанцам у 1863 годзе яго высылаюць у Іркуцкую вобласць, канфіскуюць ўсю маёмасць і амаль 10 000 гектараў зямлі (каб лягчэй было ўявіць: ААТ «Азёры» валодае 10617 га зямлі) [3].

Усім вядомае паўстанне 1863 года стала цэлай трагедыяй для азёрскага насельніцтва і шляхты. Змагароў з віламі і косамі супраць стрэльбаў і гармат чакала жорсткая расправа Імперыі, зямлі, па выніках паўстання, кіраўнік края граф М. Мураўёў і зусім зрабіў рускімі.

Само ж паўстанне 1863 г. у Азёрах пачалося ў ноч з 1 на 2 мая 1863 г.  Паўстанцынапалі на лясніцтва, з мэтай захопу зброі. Захапіўшы 20 стрэльбаў, паўстанцы схаваліся на Курылавым Грудзе – ўзвышшы, сярод непраходнай багны. Пазней балота назавуць Святым. Кіраваў паўстанцамі Аляксандр Алойзавіч Лянкевіч, саракагадовы падпалкоўнік царскай арміі ў адстаўцы. Супраць паўстанцаў з Гродна ў Азёры быў накіраваны падпалкоўнік Цёге-фон-Мантейфель (1827 – 1889 гг.) з дзвюмя ротамi пяхоты і трыццаццю казакамі. 4 мая атрад паўстанцаў (136 чалавек і 25 паляўнічых стрэльбаў на ўсіх) быў заблакаваны войскамі ў пастцы непраходнага балота і амаль увесь знішчаны. Азёры былі ў жалобе. Забітых было надта шмат. Улада не вырашылася абвастраць становішча і дазволіла пахаваць забітых на могілках. Іх выцягвалі з балота і падводамі вазілі ў мястэчка. На могілках былі выкапаны тры агульныя магілы, устаноўлены 15-метровыя дубовыя крыжы. Падпалкоўнік Мантейфель за Азёрскі падзеі быў узведзены ў палкоўнікі. Аляксандр Лянкевіч цудам ацалеў, камандаваў аб'яднанымі паўстанцамі ў баі пад Мілавідамі, потым пайшоў за мяжу [6],[13]. 

У міжваенныя гады, да 1939 г., штогод 11 лістапада на Святым балоце, дарэчы, цяпер існуючым (Дадатак 9), праходзілі жалобныя службы. У верасні 1939 года крыжы знішчылі... Праз 2 гады марадзёры знішчылі цэлыя могілкi ў Азёрах. Пабітыя кавадламі надмагільныя пліты выкарыстоўваліся як будаўнічы матэрыял для ўмацавання вуліцы Дворная. Новыя 4 крыжа (4-ты сімвалічны) ўстаноўлены ў 1996 – 1997 гадах дзякуючы ксяндзу Гаўлiкову, адноўлена таксама i сімвалічная магіла, якая служыць алтаром падчас жалобных набажэнстваў у Дзень памiнавення памерлых (Дадатак 3)[6].

Гэтыя крыжы (зараз iх 5) заўсёды былі самымі высокімі на могілках. Сёння сярод мясцовых жыхароў існуе легенда аб тым, што кожную вясну на магілах з-пад снегу з'яўляюцца пралескі, такія чыстыя і белыя кветкі, як быццам, гэта душы загінуўшых змагароў за незалежную Беларусь. Як бы там нi было, а кветкii сапраўды кожную вясну ўпрыгожваюць  старыя каталiцкiя могiлкiў Азёрах (Дадатак 3).

Выснова: паўстанне 1863 года стала трагедыяй для азёрскага насельніцтва. Змагароў з віламі і косамі супраць стрэльбаў і гармат чакала жорсткая расправа Імперыі, зямлі, па выніках паўстання, кіраўнік края граф М. Мураўёў і зусім зрабіў рускімі. Паўстанне 1863 года ў Азёрах пачалося ў ноч з 1 на 2 мая 1863 г.  Паўстанцы напалі на Азёрскае лясніцтва, з мэтай захопу зброі. Захапіўшы 20 стрэльбаў, паўстанцы схаваліся на Курылавым Грудзе – ўзвышшы, сярод непраходнай багны. Пазней балота назавуць Святым, а аб тых сумных падзеях сёння нагадваюць велізарныя крыжы на старых каталіцкіх могілках.

Подписаться на рассылку

Please publish modules in offcanvas position.