9 мая

Трансфер в аэропорт Гродно Минск. Экскурсии от 100 BYN, экскурсоводы польский, английский, немецкий, туры выходного дня, свадьбы 30руб/час, мототуризм, фотосессии для девушек на мотоцикле. VIP-туры

СУЧАСНЫЯ АЗЁРЫ

СУЧАСНЫЯ АЗЁРЫ

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў, пачалася калектывізацыя вёскі. Найбольш масавы характар яна набыла ў 1949 годзе. Пасля вайны вёску прыйшлося цалкам адбудоўваць, а ў 1970 – я гады Азёры ўжо перажывалі росквіт. Былі пабудаваны новая школа (Дадатак 7) і клуб. Пасля аварыі 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС у Азёрах пачалося будаўніцтва жылля для перасяленцаў з забруджаных раёнаў, сёння гэта наогул асобны мікрараён населенага пункта, у народзе названы – чарнобыльскі пасёлак. У 2007 годзе Азёры атрымалі статус аграгарадка (Дадатак 1). У сувязі з гэтым адбылося агульнае добраўпарадкаванне населенага пункта. Была перайначаны плошча Леніна, пабудаваны новыя дамы для жыхароў, адбылася рэканструкцыя школьнага будынка і многія іншыя змены(Дадатак 7).

Сёння наш край славіцца развітой рэкрэацыйнай базай. Тут працуюць тры аздараўленчыя лагеры: «Дружба», «Бярозка», «Азёры». Вядомы яхт – клуб «Ветразь», дзе дзяцей і падлеткаў навучаюць паруснаму спорту і веславанні на байдарках. Пэўнай папулярнасцю карыстаецца турыстычная база «Хімікі». Актыўна развіваецца аграэкатурызм. Аматарам адпачынку на прыродзе добра знаёмыя азёрскія аграсядзібы: «Хата Магната», «Азёрскі аазіс» і іншыя, размешчаныя па беразе вадаёма, дзе ў далёкія часы сяліліся першыя людзі.З жніўня 2003 г. пачаў сваю працу Рэспубліканскі Цэнтр аздараўлення «Азёрны» (Дадатак 8).

Адным з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзеншчыны з'яўляецца ААТ «Азёры», доказам паспяховай працы прадпрыемства былі неаднаразовыя прызнанні пераможцам у вырошчванні і ўборцы збожжавых і зернебабовых культур як у вобласці, так і рэспубліцы («Дажынкі» 2003, 2004 і 2012 г.). Прыбытковай спецыялізацыяй Азёр, акрамя жывёлагадоўлі і земляробства з'яўляецца садаўніцтва. Першыя 20 га былі закладзены яшчэ ў 1991 годзе.

Азёры – гэта адно з нямногіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў краіны, якое мае ўласную паляўнічую гаспадарку. Асаблівым трафеем тут з'яўляецца зубр, першыя 18 галоў якога, дарэчы, былі завезены сюды з Белавежскай пушчы ў 1997 – 1998 гадах. Такой вялікай гаспадаркі, а ў ААТ «Азёры Гродзенскага раёна», дзе  цяпер жывуць больш за 200 зуброў, пакуль няма нідзе ў свеце, што кажа аб спрыяльных умовах утрымання дадзенага віду. Дарэчы, зубр з'яўляецца геральдычным сімвалам рэгіёна. Ліцэнзія на адстрэл зуброў каштуе 12 тысяч еўра, а жадаючыя папаляваць на магутную жывёлу ўсё часцей і часцей прылятаюць з маленькіх гарачых краін (Дадатак 11). На ўласных сажалках ля вёскі Баброўня вядзецца рыбалоўная гаспадарка, але, на жаль, прадукцыя рэалізуецца толькі пакуль мясцовым спажыўцом.

У 1951 г. у Азёрах была створана нутрыевая ферма Скідзельскай канторы загатжыўсыр’я, якая ў 1955 г. была ліквідавана і на базе яе ў 1956 годзе была створана звераферма, куды былі завезены першыя некалькі дзясяткаў норкі, лісіцы і пясца.У 1956 годзе кантора разам з гаспадаркай перададзена спажыўкааперацыі, а ў 1957 годзе ўжо была атрымана першая прадукцыя ад прадпрыемства. У цяперашні час Гродзенская зверагаспадарка – гэта сучаснае прамысловае прадпрыемства высокай тэхналогіі і культуры па вытворчасці пушна-футравай сыравіны, вырабаў з пушніны. У асноўным статку норкі трох колераў: цёмна-карычневая, пастэлевая і сапфір. З 2007 – 2012 гг Гродзенская зверагаспадарка нарошчвае пастаўкі пушніны на сусветныя рынкі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра Хельсінкі і Санкт-Пецярбург – асноўныя міжнародныя аўкцыёны. Акрамя ўсяго іншага, зверагаспадарка пастаўляе еўрапейскую доўгашэрсную норку шасці расфарбовак і скандынаўскую кароткашэрсную «браўн» і «блэк» ў Ганконг, Японію, Кітай, Італію. З 1991 г. Зверагаспадарка  з'яўляецца ўдзельнікам пушна-футравых аўкцыёнаў у Хельсінкі, Лейпцыгу, Санкт-Пецярбургу. Зусім нядаўна прадпрыемства змяніла месца сваёй пастаяннай дызлакацыі: з самога населенага пункта Азёры ў ваколіцу вёскі Стрыеўка. Падставай для перамяшчэння стаў той факт, што прадпрыемства размяшчалася на тэрыторыі зялёнай прыродаахоўнай зоны (Дадатак 10).

Гісторыя лесагаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі сучаснага Гродзенскага раёна мае даўнія традыцыі, якія сыходзяць каранямі ў мінулае. Афіцыйнай датай стварэнняАзёрскагя лясніцтва лічыцца 1946 год. Лясніцтва спецыялізуецца на перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны і вытворчасці на яе аснове дэталяў дэкаратыўных агародж тыпу палісад, а таксама садовых калоў.

На тэрыторыі лясніцтва знаходзіцца ландшафтна – дзяржаўны заказнік «Азёры». Дзяржаўная прыродаахоўчая ўстанова «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры» Яго плошча 23 870,9 га. Датай узнікнення прыродаахоўчай арганізацыі лічыцца 2007 г. Заказнік знаходзіцца ў выдатным месцы, дзе вакол толькі лес. Лес, не выходзячы з якога можна дабрацца амаль да Вільні. Гэта і ёсць Гродзенская пушча. Менавіта тут палявалі вялікі Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Не выпадкова на гербе горада Гродна замер сімвал паляўнічых Еўропы – алень Святога Губерта. А ў вёсцы Бершты цалкам была княжацкая рэзідэнцыя. Менавіта дзякуючы добраму «сэрвісу», па адной з легенд, вялікі князь Аляксандр і дараваў гродзенцам Магдэбургскае права. Заказнік створаны з мэтай захавання ў натуральным выглядзеунікальнага лесаазёрнага  ландшафнага комплексу з рэдкімі відамі раслін і жывёл, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі (Дадатак 13).

Выснова: У сучасных Азёрах сваю гісторыю мае і дзіцячы яслі-сад, і дом культуры і вольнага часу, асобнай старонкай у гісторыі населенага пункта ўпісана дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат, якая існуе сёння як адукацыйная ўстанова медыцынскага профілю, але ў сцянах былога пасляваеннага дзіцячага дома. Сваю вельмі цікавую і багатую гісторыю маюць дзве рэлігійныя жамчужыны ў цэнтры пасёлка: касцёл і праваслаўная царква. Легендамі і таямніцамі прыцягваюць позірк дапытлівых жыхароў бліжэйшыя вёскі ў межах Азёрскага сельсавета: Вілінова, Стрыеўка, Старына, Пыра, Корчыкі, Лакно і іншыя. Да дзівоснай прыроды, да спадчыны, што дасталася нам, чалавек дадаў жалезабетонныя агароджы, водазабеспячэнне, шэраг камунікацый, але толькі рэдкі жыхар задумаецца якой багатай гісторый дыхае зямля, на якой ён жыве...

Подписаться на рассылку

Please publish modules in offcanvas position.