9 мая

Трансфер в аэропорт Гродно Минск. Экскурсии от 100 BYN, экскурсоводы польский, английский, немецкий, туры выходного дня, свадьбы 30руб/час, мототуризм, фотосессии для девушек на мотоцикле. VIP-туры

СУЧАСНЫЯ АЗЁРЫ

АЗЁРЫ Ў ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

У 1939 годзе Азёры ўвайшлі ў склад БССР, з 1940 г., цалкам сталі цэнтрам сельсавета. У тым жа 1940 г. былі перайменаваны асноўныя вуліцы, хоць характэрная планіроўка і кірунак вуліц захавалася амаль без змен да нашых дзён. У цэнтры знаходзілася рыначная плошча, на якой ўзвышаліся касцёл і царква. Ад плошчы разыходзіліся вуліцы – Гарадзенская на Гродна, Скідзельская на Скідзель, Дворная на фальварак Задубье. У 1939 Гродзенская вуліца стала Савецкай, Скідзельская Чырвонаармейскай, Дворная стала вуліцай Кірава, рынкавая плошча, якая збірала вялікія кірмашы стала плошчай Леніна.

Назвы вуліц перасталі пазначаць кірунак да якой-небудзь мясцовасці, а сталі часткай дзяржаўнай ідэалогіі. Вуліцу Царкоўную перайменавалі ў Краснапартызанскую, вуліца Броварная (Піваварная) стала Першамайскай, Могілкавая – Піянерскай, Старарыбацкая стала вуліцай Пушкіна, Кароткая – Кастрычніцкай, Сабачая – Новай. З мінулага засталася вуліца Школьная. Там знаходзілася, раней згаданыя, сінагога і яўрэйская школа. Слова «мястэчка» таксама не спадабалася Савецкай уладзе. Назву скасавалі і менавіта  тады Азёры сталі называць вёскай, што больш адпавядала рэчаіснасці, так як яўрэяў пасля вайны тут ужо не было, аднак да ваенных падзей, Азёры з'яўляліся тыповым габрэйскім гандлёва – рамесніцкім мястэчкам. Больш за палову жыхароў – беззямельныя габрэі, якія гандлявалі запалкамі, соллю, газай, селядцом. Шылі дыхтоўную вопратку і абутак, былі кавалямi і печнікамі. Бралі ў арэнду сады і прадавалі яблыкі.Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Азёрах нацыстамі было створана гета, куды сагналі 1370 габрэяў. 5 сакавіка 1943 года немцы і паліцаі забілі ўсіх яго вязняў. Па іншай версіі, у 1943 ўсіх вязняў пагналі пешшу ў Гродна.Адступаючы, гітлераўцы спалілі Азёры і сведкі гэтага пажару яшчэ некалькі гадоў таму жылі ў вёсцы[1], [6].

 Азёрская гета знаходзілася ў межах вуліц Гродзенскай, Старарыбацкай і берагам возера. Было абнесена плотам, вышынёй 3,5 м. з калючага дроту, які быў нацягнуты паміж слупамі зверху данізу праз кожныя 20 см. Слупы закопваліся на метр у зямлю паміж тратуарам і яўрэйскімі дамамі па вуліцы Гродзенскай і пасярэдзіне вуліцы Старарыбацкай. Цяпер жа, на месцы гета прыватная забудова, а як бы сумна не было, мемарыяльны знак, якога-небудзь роду, адсутнічае [1].

За гады акупацыі Азёрам перажылі вялікія страты: былі знішчаны і спустошаны лесапільны завод, маслазавод, млын, аптэка, сяльпо і дом культуры. Напярэдадні Вялiкай Айчыннай вайны ў Азёрах пражывала 4 тысячы чалавек, у 1945 годзе – 1400 чалавек, на прымусовыя работы ў Германію было вывезена 110 чалавек. Сярод забітых жыхароў вёскі Азёры: сям'я партызана Канстанціна Кісяля з 5 чалавек (бацька, маці, сястра і яе муж з дачкой) спалены жыўцом. Партызан Пётр Антонавіч Валасевіч, яго сын забіты падчас аблавы ў лесе, а яго жонка расстраляна па падазрэнні ў аказанні дапамогі мужу і сыну. Забітыя начальнік лесапункта «Азёры» Іван Зосімавіч Гудзіновіч, яго памочнік Пётр Кашчэй і інш. Марыя Аўгусцiнаўна Таянка 1894 года нараджэння была закапаная жыўцом [1].

Фашысты праводзілі карныя аперацыі і ў бліжэйшых вёсках. На могілках у Азёрах усталяваны абеліск. У ліпені 1944 г. там было пахавана 72 воіна, якія вызвалялі Азёры. Гэта адзіны напамін пра нашых загінуўшых аднавяскоўцаў. Азёры былі вызваленыя 15 ліпеня 1944 г. у час правядзення аперацыі па вызваленні г. Гродна. У баі загінулі 72 салдата і афіцэра Савецкай Арміі, прозвішчы 52 з іх застаюцца невядомымі. У Другую сусветную вайну загінулі дзве галоўныя драўляныя славутасці мястэчка — касцёл Маці Божай Ружанцовай (1679) і сінагога (канец XVIII стагоддзя)[1],[5],[6].

Выснова: Па Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 года, Азёры трапілі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, належалі Гарадзенскаму павету Беластоцкага ваяводства. У 1939 годзе Азёры ўвайшлі ў склад БССР, з 1940 года — цэнтр сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Азёрах нацыстамі было створана гета, куды сагналі 1370 габрэяў, а пасля немцы і паліцаі забілі ўсіх яго вязняў. У Другую сусветную вайну загінулі дзве галоўныя драўляныя славутасці мястэчка — касцёл і сінагога. Нагадвае аб трагічных падзеях тых крывавых часоў брацкая магіла і памятны знак на мясцовых могілках.

Подписаться на рассылку

Please publish modules in offcanvas position.