9 мая

Трансфер в аэропорт Гродно Минск. Экскурсии от 100 BYN, экскурсоводы польский, английский, немецкий, туры выходного дня, свадьбы 30руб/час, мототуризм, фотосессии для девушек на мотоцикле. VIP-туры

ЛЁС МЯСТЭЧКА Ў ВАЕННЫ ПЕРЫЯД ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА

ЛЁС МЯСТЭЧКА Ў ВАЕННЫ ПЕРЫЯД ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА

Першая сусветная вайна ці інакш вайна за перадзел свету паміж нямецка – аўстрыйскім блокам і Антантай (Англіяй, Францыяй і Расійскай імперыяй) пачалася 1 жніўня 1914 г. Расія абвясціла вайну Германіі, а яшчэ праз пяць дзён Аўстра – Венгрыі. У ваеннай кампаніі 1915 г. Галоўны ўдар сваіх армій немцы накіравалі супраць Расіі. У сувязі з гэтым у жніўні быў створаны Заходні фронт са штабам у Менску. Беларусь стала прыфрантавой паласой. У Азёрах была аб'яўлена мабілізацыя ўсіх мужчын ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў пад страхам смяротнага пакарання.

З 3 жніўня 1915 г. па 10 ліпеня 1919 года Азёры былі акупаваныя немцамі, якія ў ходзе Першай сусветнай вайны праклалі праз мястэчка вузкакалейную чыгунку. Яна праходзіла праз усю вёску з паўночнага захаду на паўдневы  ўсход. Ад гэтага шляху сёння застаўся будынак былога вакзала па аднайменнай вуліцы Вакзальная, да 2012 г. у ім размяшчалася Дзіцячая музычная школа. У памяці жыхароў Азёр захаваліся звесткі аб тым, што з мястэчка былі прызваны на фронт бацька Броні Пакубят – Антон, якому пашчасціла вярнуцца дадому жывым. Чэслаў Арэхва ваяваў у аўстрыйскай арміі і загінуў. Іосіф Губарэвіч загінуў на фронце ва ўзросце 23 гадоў[6].

З 1921 – 1939 гг. Азёры былі акупаваны Польшчай, па Рыжскаму мірнаму дагавору (1921г.) мястэчка трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, належала Гарадзенскаму павету. Гаспадарчыя немцы, а потым і палякі актыўна ўзяліся высякаць азёрскі лес. Арганізавана была сетка гаёвак – лясніцтваў. Уваход у лес за ягадамі, грыбамі стаў платны. Для дастаўкі лесу на піларамы (тартакi) пабудаваны вузкакалейныя жалезныя дарогі. Адна з іх пачыналася ў лесе паміж Табольской будкай і Бушневам, праходзіла ўздоўж дарогі Гродна – Азёры, па дамбе, за Азёрамі паварочвала на Канявiчы і праходзячы паміж вёскай Цыдзiкi супадала з існуючай чыгункай Гродна – Масты. Цяпер можна ўбачыць месцамі захаваную насып ад вузкакалейкі.

Паравозы бесперапынна цягнулі платформы з лесам на захад. Гудок тартака будзіў Азёры ў 6 гадзін раніцы. Яго добра было чуваць і ў навакольных вёсках. Дарэчы, не лішнім будзе заўважыць, што ў гэтых месцах у 1955 г. кінарэжысёр Леў Голуб здымаў дзіцячы фільм «Міколка – паравоз». Азёрскiм лесам Польшча расплачвалася за грашовую і ваенную дапамогу, якую атрымала ад Францыі для адраджэння сваёй незалежнасці. 

Подписаться на рассылку

Please publish modules in offcanvas position.